Алесь Абрамовіч зноў патрабуе свабоду Казуліну
https://spring96.org/be/news/5423
2006
2006-11-14T10:00:00+0200
2006-11-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты з Барысава Алесь Абрамовіч і Генадзь Гаўрусёў выйшлі на плошчу Незалежнасьці Менску з плякатам “Свабоду Казуліну і палітвязьням!”
З плякатам актывісты прастаялі ня больш хвіліны. Міліцыянт, які дзяжурыў на плошчы, падбег да актывістаў і забраў плякат. Хутка падышлі і службоўцы ў цывільным. Яны спыталі ў Алеся Абрамовіча і Генадзя Гаўрусева іх прозьвішчы, але не затрымалі актывістаў, паведамляе Радыё Свабода.
У кастрычніку Алесь Абрамовіч ужо выходзіў з падобным плякатам да будынку адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Карла Маркса. За тую акцыю актывіст быў пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.