viasna on patreon

У Бабруйску адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групе Алеся Чыгіра

2006 2006-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутату Бабруйскага гарсавету Алесю Чыгіру адмовілі ў рэгістрацыі ягонай ініцыятыўнай групы, паведаміла Радыё Свабода. Фармальнай падставай для адмовы стала памылка ў афармленьні дакумэнтаў.

У тэлефоннай гутарцы спадар Чыгір паведаміў, што ён паблытаў нумар выбарчай акругі ў паперы са сьпісам ініцыятыўнай групы. Памылку ён называе тэхнічнай, а дзеяньні выбарчай камісіі перадузятымі. Алесь Чыгір кажа, што выбарчая камісія мелася спраўдзіць заяву аб ягоным намеры балятавацца з паперай са сьпісам ініцыятыўнай групы й прыняць рашэньне на падставе заявы.

Алесь Чыгір падаў скаргі ў Магілёўскую абласную і Цэнтральную выбарчыя камісіі.

Пакуль скаргі разглядаюцца, дэпутат Бабруйскага гарсавету Алесь Чыгір зьбірае подпісы за сваіх паплечнікаў зь мясцовай кааліцыі “Рух за свабоду”. Ён сябра адзінаццаці ініцыятыўных групаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства