viasna on patreon

Першая скарга на старшыню Слонімскай выбарчай акругі № 58

2012 2012-07-11T13:50:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biedka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Бедка

Іван Бедка

Раніцай 11 ліпеня сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Бедка наведаў Слонімскі райвыканкам, дзе ў кнізе скаргаў і прапановаў напісаў скаргу на ўпраўляючую справамі райвыканкама, а цяпер ужо старшыню Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58, Алену Мачаліну.

Нагадаем, учора, 10 ліпеня, спн. Мачаліна спрабавала не дапусціць прысутнасці назіральнікаў ад выбаршчыкаў на першым пасяджэнні акруговай камісіі.

У скарзе Іван Бедка паведаміў, што ён і Віктар Марчык , маючы на руках пратаколы з подпісамі выбаршчыкаў аб вылучэнні іх на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі, звярнуліся да Алены Мачалінай з пытаннем пра час правядзення паседжання. Яна паведаміла, што сама не ведае, калі будзе збірацца камісія. Аднак пасяджэнне пачалося літаральна праз гадзіну пасля таго, як Бедка і Марчык пакінулі памяшканне райвыканкама. На гэтым паседжанні Мачаліна ізноў была абрана старшынёй камісіі.

Іван Бедка ў скарзе зрабіў заўвагу, што спадарыня Мачаліна абыякава ставіцца да сваіх службовых абавязкаў. Таксама ён паставіў пытанне: чаму арганізацыя выбараў праходзіць у такой засакрэчанасці?

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства