Амбасада Ізраіля выступіла з заявай у сувязі са здзяйсненнем у Менску двух актаў вандалізму антысеміцкага характару
У канцы мінулага тыдня на фасадзе будынка, дзе размешчаны Ізраільскі інфармацыйна-культурны цэнтр, былі намаляваныя свастыкі і зробленыя надпісы "Бі жыдоў". На абеліску комплексу памяці габрэяў – ахвярам ІІ Сусветнай вайны – "Яма" – была таксама нанесеная свастыка, побач з абеліскам раскіданыя ўлёткі, якія заклікаюць да "бескампраміснай барацьбы" з "юдаізмам і масонствам – ворагамі і здраднікамі айчыны". Улёткі падпісаныя "Фронтам арыйскага супраціву Белая Русь".
"Спадзяемся, што беларускія ўлады прымуць самыя сур'ёзныя меры для выяўлення, затрымання і пакарання вінаватых. Амбасада ўжо давяла інфармацыю пра тое, што адбылося, да звесткі Міністэрства замежных спраў Беларусі. Амбасадар Ізраіля папрасіў аб тэрміновай сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў, які курыруе нашы двухбаковыя адносіны", – гаворыцца ў прэс-рэлізе амбасады.
Амбасада Ізраіля таксама спадзяецца, што беларускія сродкі масавай інфармацыі разгорнуць шырокую кампанію пратэсту супраць "падобных 'яў, недапушчальных у цывілізаваным і дэмакратычным грамадстве", паведаміла прэс-служба Хартыі-97.