viasna on patreon

Лідэр аб’яднанай гармадзянскай партыіі (АГП) Анатоль Лябедзька не змог зарэгістраваць ініцыятыўную групу па вылучэнні сябе кандыдатам у дэпутаты Менгарсавета

2006 2006-11-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні партыі Ігар Шынкарык, палітык збіраўся балатавацца па Адзінцоўскай выбарчай акрузе. Аднак дакументы на рэгістрацыю тэрытарыяльная камісія не прыняла. Справа ў тым, што камісія працавала 5, 8 і 9 лістапада. Аднак у гэтыя дні А.Лябедзька знаходзіўся за мяжой. Спісы ініцыятыўнай групы спрабаваў зарэгістраваць І.Шынкарык, але ў камісіі яму заявілі, што для рэгістрацыі неабходная прысутнасць асобы, якая збіраецца балатавацца ў Менгарсавет. У выніку па Адзінцоўскай акрузе будзе спрабаваць прабіцца ў гарадскі савет сын палітыка Арцём Лябедзька.

У самога лідэра АГП засталася толькі адна магчымасць прыняць удзел у выбарах – высунуцца ад партыі. Верагодней за ўсё, ён будзе балатавацца па Куйбышаўскай выбарчай акрузе, дзе размешчаная штаб-кватэра АГП. У гэтай акрузе ўжо зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, а таксама мае намер балатавацца намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства