У “Светлым шляху” замест выбарчых падзеяў – анонсы святаў
Да гэтага часу шэраговы жыхар Смаргоні, чэрпаючы інфармацыю з мясцовых СМІ, не змог бы даведацца пра пачатак выбарчай кампаніі.
На цяперашні момант,10 ліпеня, на афіцыйным сайце Смаргонскага райвыканкама не існуе раздзела “Выбары”, немагчыма знайсці адпаведных дакументаў, згодна з якімі Смаргонскі раён рыхтуецца да гэтай падзеі. Калі вельмі пастарацца – па тэме выбараў на сайце зараз можна ўбачыць толькі невялікі артыкул паводле БЕЛТА, прысвечаны колькасці акруговых выбарчых камісій на Гарадзеншчыне. Размешчана гэта інфармацыя ў рубрыцы “Навіны рэгіёна” паміж матэрыяламі пра камбайны парк рэгіёна і пра кніжныя выставы.
Адзінае мясцовае друкаванае выданне, райвыканкамаўская газета “Светлы шлях”, таксама маўчыць пра выбары. Да прыкладу – у апошніх нумарах газеты матэрыялы першых старонак былі прысвечаны вынікам праверкі дзяржкантролю, працы падатковых органаў, вялізная плошча адведзена на рубрыку “Зялёнае жніво”, і ўрэшце, на месцы, дзе звычайна размешчаны важныя грамадска-палітычныя навіны, у апошнім нумары – анонс будучага свята “Залессе запрашае сяброў”.
Пакуль тэма парламенцкіх выбараў не падаецца актуальнай і стваральнікам незалежнага сайта smorgon.org.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"