viasna on patreon

Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы ў аэрапорце

2006 2006-11-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 12 лістапада, у аэрапорце “Мінск-2” памежнікі затрымалі Аляксандра Мілінкевіча, паведаміла прэс-служба Хартыі’97. Лідэр дэмакратычных сілаў вяртаўся з Варшавы, дзе браў удзел у прадстаўнічай міжнароднай канфэрэнцыі.

Лідэр беларускіх дэмакратычных сілаў быў адпушчаны толькі пасьля працяглага затрымання. Памежныя службы правялі скрупулёзную праверку асабістых дакумэнтаў палітыка. Аляксандр Мілінкевіч сьцьвярджае таксама, што багаж які ён атрымаў пасьля праверкі дакумэнтаў, быў дагледжаны безь ягонага ўдзелу і складаньня адпаведных актаў.

Сам Мілінкевіч разглядае гэтае затрыманьне ў зьвязку з апошнімі правакацыямі супраць ягоных паплечнікаў у Горадні, Магілёве, Берасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства