viasna on patreon

Грамадзкіх актывістаў могуць звольніць зь Інстытуту гісторыі

2006 2006-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Атэстацыйная камісія Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі прыняла пастанову пра неадпаведнасьць Міхася Чарняўскага і Валянціны Вяргей пасадам старэйшых навуковых супрацоўнікаў, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле Валянціны Вяргей, камісія ніяк не аргумэнтавала сваё рашэньне: “Гэта асабістае меркаваньне і ўсё”. Спадарыня Вяргей назвала такія паводзіны камісіі адсутнасьцю маральных і этычных крытэраў.

В.Вяргей зьбіраецца зьвярнуцца да сваіх замежных калегаў з просьбай даць публічную ацэнку яе прафэсійнай навуковай дзейнасьці.

Вялянціна Вяргей і Міхась Чарняўскі вядомыя і сваёй грамадзкай актыўнасьцю. Спадарыня Вяргей уваходзіць у склад грамадзкай ініцыятывы з справе захаваньня мэмарыялу Курапаты, а спадар Чарняўскі адзін з кіраўнікоў руху Вэтэранаў беларускага Адраджэньня.

Рашэньне камісіі мае рэкамэндацыйны характар, але гэта сур’ёзная падстава для звальненьня. Апошнім часам з Інстытуту гісторыі ужо былі звольненыя навукоўцы Іна Стужынская, Андрэй Кіштымаў, Генадзь Сагановічі Сяргей Тарасаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства