viasna on patreon

У Гомелі з-за афіцыйнага Купалля людзей не пускалі купацца

2012 2012-07-07T11:50:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі міліцыя ў сувязі з правядзеннем афіцыйнага Купалля ў Цэнтральным раёне не пускала людзей купацца на цэнтральны пляж. Між тым, у горадзе ўсталявалася невыносная спёка – да +35, а да выратавальнай прахалоды – берага ракі Сож, трапіць нельга.

«Я дзень працаваў у такой спёцы і марыў, што нарэшце вечарам пакупаюся. Пасля 17 гадзін пайшлі з сябрам на пляж, але прайсці праз пешаходны мост нам не дазволіла ачапленне. Міліцыянеры сказалі, што забаронена ісці на пляж, у сувязі з правядзеннем Купалля. Я патлумачыў, што мы менавіта купацца і ідзем, але безвынікова. Калі я спытаў: на якой падставе забаронена прайсці праз пешаходны мост на пляж, міліцыянер параіў мне звяртацца на Білецкага (там размешчана ўправа мясцовага КДБ)», - распавёў каардынатар па стварэнню партыі «БХД» Юрый Клімовіч. Па яго словах, міліцыянер дадаў, што «тут збіраюцца сур'ёзныя людзі, а вы ідзіце адсюль і не дурыце галаву».

6 ліпеня ў Гомелі праходзіла афіцыйнае святкаванне Купалля. У Цэнтральным раёне свята наладжана на Кіеўскім і Білецкім спусках, каля ракі Сож. Але на цэнтральны пляж, які на іншым беразе, і дзе звыкла адпачываюць гамельчукі, трапіць было нельга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства