Андрэю Молчану прысудзілі штраф за несанкцыянаваны пікет
У судзе Першамайскага раёна адбылося слуханне па справе актывіста "Еўрапейскай Беларусі”. 19 траўня ў знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у Мінску, за што быў жорстка збіты міліцыянтамі. Яму было вынесена абвінавачваюць па артыкуле 23.34 КаАП - несанкцыянаванае пікетаванне. Суддзя - Сяргей Анатольевіч Люштык.
15:40
У пачатку працэса суддзя адхіліў хадатайніцтва аб разглядзе відэаматэрыялаў, знятых каля будынку Першамайскага РАУС.
15:50
Андрэй Малчанаў дае паказанні. Па ягоных словах, 19 траўня ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку палітвязня Сяргея Каваленкі. Калі гэта ўбачылі міліцыянты, яны пачалі вырываць у яго сцяг. Потым апранулі кайданкі і пачалі яго збіваць. Падчас збіцця Андрэй Молчан некалькі разоў губляў прытомнасць.
16:00
На судзе выступае першы сведка - міліцыянт Аляксандр Куцко, 1991 года нараджэння.
16:10
Другі сведка - Віктар Ігнатовіч. На пытанні адказвае невыразна. Абодва сведкі - салдаты тэрміновай службы ў войску. Сведкі-міліцыянты паведамілі, што культурна прасілі прыбраць Молчана сцяг, аднак ён пачаў агрэсіўна рэагаваць на гэта, біў нагамі па службовым аўтамабілі і патрапіў нагой у твар аднаму з міліцыянтаў. Менавіта з-за гэтага яны вымушаныя былі надзець яму кайданкі.
16:30
У якасці сведкі выступае сястра Андрэя Молчана - Ганна.
17:00
Андрэй Молчан прызнаны вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП. Суд прызначыў пакаранне - штраф 8 базавых велічыняў (800 тысяч рублёў). Суддзя Люштык падчас працэсу не прыняў да ўвагі збіццё Молчана, пацверджанае медыцынскай экспертызай. І наогул праігнараваў гэты факт.