viasna on patreon

У Салігорску на сьвяткаваньні ўгодак Кастрычніцкай рэвалюцыі быў затрыманы Ільля Шыла

2006 2006-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сьвяткаваньні чарговых угодак Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Салігорску на перакрыжаваньні ля цэнтральнай плошчы зьявілася некалькі маладзёнаў, якія несьлі вянок з калючым дротам і стужкай з надпісам "Ахвярам таталітарызму". Да іх адразу накіравалася міліцыянты, якія забаранілі хлопцам ускладаць вянок, спаслаўшыся на тое, што ён не адпавядае нейкім загадкавым нормам. Тады двое хлопцаў зьнялі стужку з надпісам і панесьлі яе да помніку, дзе ўжо іншыя міліцыянты адабралі стужку і разарвалі яе, спаслаўшыся на тое, што "забаронена класьці стужкі на кветкі".

Хлопца зь вянком – Ільлю Шылу – пачалі запіхваць у машыну разам зь вянком, што выклікала вялікае абурэньне ў мінакоў, аднак не паўзьдзейнічала на міліцыянтаў.

Паводле інфармацыі прэс-службы “Маладога Фронту” Салігорску, пасьля прыезду ў пастарунак бацькоў, хлопца адпусьцілі, а вянок пакінулі для правядзеньня экспэртызы, склаўшы пратакол аб вынятку. Нагадаем, што ў мінулым годзе салігорская міліцыя таксама затрымала чацьвярых удзельнікаў ускладаньня вянка з калючага дроту ў памяць аб ахвярах савецкага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства