viasna on patreon

Гарадзенскія журналісты выступаюць у падтрымку Андрэя Пачобута

2012 2012-06-29T11:51:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Гарадзенскія журналісты звяртаюцца да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з заявай, у якой выказваюць пратэст у звязку з узбуджэннем чарговай крымінальнай справы ў дачыненні да публіцыста Андрэя Пачобута. Калегі Пачобута звяртаюць увагу на тое, што пазбаўленне волі журналіста за выказванне свайго меркавання не адпавядае мінімальным стандартам свабоды слова і міжнародным абавязацельствам дзяржавы. Гарадзенскія сябры БАЖ патрабуюць тэрміновага вызвалення Андрэя Пачобута і спынення крымінальнага пераследу. Журналісты заклікаюць адмовіцца ад ганебнай практыкі прымянення Крымінальнага кодэксу з мэтай абмежавання свабоды выказвання. Усяго пад заявай ужо падпісалася каля 20 чалавек.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства