У Вышэйшым гаспадарчым судзе адбываецца судовае пасяджэнне па зыску рэдакцыі часопіса “ARCHE. Пачатак” да Міністэрства інфармацыі
https://spring96.org/be/news/5361
2006
2006-11-03T10:00:00+0200
2006-11-03T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдакцыя часопіса “ARCHE” патрабуе праз суд адмяніць папярэджанне аб парушэнні закону і загад аб прыпыненні выхаду выдання.
Нагадаем, 19 верасня загадам міністра інфармацыі быў прыпынены на тры месяцы выхад часопіса “ARCHE”. Мінінфармацыі сцвярджае, што, надрукаваўшы артыкулы грамадска-палітычнага характару, часопіс змяніў тэматыку і не паведаміў аб гэтым своечасова для ўнясення адпаведнага змянення ў рэгістрацыйнае пасведчанне.
Калектыў часопіса ў сваёй зыскавай заяве спасылаецца на Закон аб друку, дзе вызначана, што падчас рэгістрацыі выдання ўказваецца прыкладная, а не дакладная тэматыка, паведаміла прэс-служба БАЖ.