Міжнародны Хельсінскі камітэт заклікае адмяніць 'палітычныя' артыкулы
Міжнародны Хельсінскі камітэт (МХК) заклікае беларускія ўлады адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Аб гэтым паведамляецца ў заяве прэс-службы МХК.
"Дадзены артыкул, па якім быў асуджаны лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч, а таксама актывісты арганізацыі "Партнёрства", парушае Канстытуцыю Беларусі і права грамадзянаў на свабоду асацыяцый, – гаворыцца ў заяве. – Гэты артыкул дазваляе пераслед у судовым парадку сяброў незарэгістраваных арганізацый, нават калі яны не вядуць дзейнасць, накіраваную супраць дзяржавы або грамадскай бяспекі, а таксама не парушаюць грамадскі парадак або правы іншых грамадзянаў".
У сваёй заяве МХК рэзка асуджае судовы пераслед грамадскіх і палітычных актывістаў Беларусі.