Праваабаронцы зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН
Цэнтр прававой трансфармацыі зьвярнуўся да спэцдакладчыка ААН па праваабаронцах у сувязі з пагрозай крымінальнага перасьледу беларускага праваабаронца Андрэя Бандарэнка.
Як адзначаецца ў звароце, 21 чэрвеня
пракуратура Менску вынесла афіцыйнае папярэджаньне Андрэю Бандарэнку —
дырэктару інфармацыйна-асьветніцкай установы «Платформа», якое дзейнічае
ў галіне абароны правоў асуджаных, а таксама людзей, якія сутыкаюцца
з судовай сыстэмай, са сьледчымі органамі, з дасудовым
расьсьледаваньнем.
Падставай для папярэджаньня стаў зварот «Платформы» у Міжнародную
фэдэрацыю хакею з заклікам не праводзіць чэмпіянат сьвету
па хакеі ў 2014 годзе на тэрыторыі Беларусі, калі ня будуць
вызваленыя ўсе палітычныя зьняволеныя і не спыняцца рэпрэсіі супраць
праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці.
Зварот быў расцэнены пракуратурай як распаўсюд зьвестак, што дыскрэдытуюць
Рэспубліку Беларусь і органы ўлады.
Пракуратура папярэдзіла праваабаронцу, што ў выпадку зьдзяйсьненьня
падобных дзеяньняў у будучыні ён можа быць прыцягнуты
да крымінальнай адказнасьці.
«Мы лічым, што дзеяньні пракуратуры ў дачыненьні да Андрэя
Бандарэнкі маюць на мэце перашкодзіць распаўсюджваньню інфармацыі
і меркаваньняў аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
і перашкодзіць яго праваабарончай дзейнасьці», — гаворыцца
ў заяве.
Стварэньне падобных перашкод несумяшчальнае з міжнароднымі
абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з гэтым арганізацыя заклікае спэцдакладчыка ААН
па праваабаронцах зьвярнуць увагу на ціск у дачыненьні
да праваабаронцы Андрэя Бандарэнка, уступіць у камунікацыю
з урадам Рэспублікі Беларусь з мэтай прадухіленьня крымінальнага перасьледу
Андрэя Бандарэнкі за яго праваабарончую дзейнасьць. І запытаць
запрашэньне ўрада для ажыцьцяўленьня краінавага візыту ў Беларусь
з мэтай дэталёвага азнаямленьня з роляй і становішчам
праваабаронца