viasna on patreon

Польскі МЗС пра арышт Пачобута: «Чарговы доказ кепскай сытуацыі з правамі чалавека»

2012 2012-06-22T09:11:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала занепакоенасьць у сувязі з арыштам журналіста і кіраўніка Рады «Саюза палякаў на Беларусі» Андрэя Пачобута.

Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва PAP са спасылкай на прэсавага сакратара МЗС Марціна Басацкага.
Ён падкрэсьліў, што арышт Пачобута — чарговы доказ вельмі дрэннага становішча з правамі чалавека ў Беларусі.
«У тым ліку сытуацыі з дзеячамі польскай меншасьці. Мы спадзяемся, што Пачобут як найхутчэй вызваліцца з арышту», — сказаў Марцін Басацкі.
Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Яго вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу «паклёп на прэзыдэнта».
Падставамі для абвінавачваньня сталі артыкулы на сайтах «Хартыя 97» і «Беларускі партызан».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства