Хведаруку далі 3 сутак арышту, Сандрасу – штраф у 2 базавыя велічыні
https://spring96.org/be/news/5343
2006
2006-11-02T10:00:00+0200
2006-11-02T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скончыўся суд над двума моладзевымі актывістамі Зьмітром Хведаруком і Глебам Сандрасам. Першаму судзьдзя Аляксей бычко прысудзіў 3 сутак арышту, другому – штаф у 2 базавыя велічыні. Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміў Глеб Сандрас па тэлефоне.
Нагадаем, учора, 1 лістапада, падчас акцыі салідарнасьці з Зьмітром Дашкевічам на Кастрычніцкай плошчы ў Менску АМАПаўцамі былі затрыманыя 12 актывістаў. Пасьля таго, як супрацоўнікі міліцыі перапісалі іх пашпартныя дзадезныя, моладзь адпусьцілі.
На двух актывістаў (Зьмітра Хведарука і Глеба Сандраса), аднак, былі складзеныя пратаколы па арт. 156 (дробнае хуліганства).