viasna on patreon

Заява грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у сувязі з дэпартацыяй з Беларусі спецыяльнага карэспандэнта расійскага тэлеканала НТВ Паўла Селіна

2003 2003-07-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з дэпартацыяй з Беларусі спецыяльнага карэспандэнта расійскага тэлеканала НТВ Паўла Селіна ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказвае сваю салідарнасць з ім і заяўляе наступнае.
Тэлеканал НТВ карыстаецца ў беларускіх тэлегледачоў заслужанай папулярнасцю дзякуючы высокаму прафесіяналізму рэдакцыйнага калектыва, змястоўнасці праграм, аб'ектыўнай і ўсебаковай падачы інфармацыі.
Павел Селін - адзін з тых тэлежурналістаў, які сумленна выконвае свой прафесійны абавязак і гранічна аб'ектыўны ў асвятленні падзеяў.
Мы, беларускія журналісты, не можам пагадзіцца з меркаваннем афіцыйных асобаў, якія заявілі, што рэпартаж Селіна быў "накіраваны на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне". Менавіта аб'ектыўнасць і непрадузятасць журналіста выклікалі незадаволенасць уладаў. У Беларусі ўжо даўно сумленная журналістыка расцэньваецца як вядзенне інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны.
Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць ціск на тых, хто мае меркаванне, адрознае ад іх ідэалагічных установак.
Мы, незалежныя журналісты, павінныя аб'яднаць нашыя намаганні па адстойванні права на свабоду інфармацыі.

Прынята на пасяджэнні праўлення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 1 ліпеня 2003 г

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства