viasna on patreon

Праваабаронцы настойваюць на прызначэнні спецдакладчыка ААН па сітуацыі ў Беларусі

2012 2012-06-15T14:47:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У канферэнцыі прымалі ўдзел партнёрскія НДА Фундацыі Дамоў правоў чалавека: Human Rights Watch, Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), Беларускі Дом правоў чалавека, Amnesty International.

У сумесна падрыхтаваным дакладзе ўтрымліваецца ўсебаковы погляд на якасны бок працы Беларусі з механізмамі ААН па правах чалавека. Супрацоўніцтва ацэньвавалася з пункту гледжання вынікаў, дасягнутых у краіне; рэкамендацый, выкананых дзяржавай; рэакцыяй дзяржавы на крытыку і агульнае стаўленне чыноўнікаў да ААН і міжнароднага права правоў чалавека.

27 чэрвеня Савет ААН па правах чалавека абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на 20-й сесіі. Падчас гэтага абмеркавання Фундацыя Дамоў правоў чалавека разам з іншымі НДА запатрабуе прызначэння спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Спецыяльны дакладчык з'яўляецца незалежным экспертам, прызначаным Саветам па правах чалавека для кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне або па канкрэтнай тэме.

Поўны тэкст даклада:

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства