viasna on patreon

Front Line Defenders: Падтрымай Бяляцкага на Еўра-2012 (Фота)

2012 2012-06-14T12:07:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiatski-majka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная арганізацыя заклікала да салідарнасці з праваабаронцамі, якія падвяргаюцца рэпрэсіям.

Да Чэмпіянату Еўропы па футболе Front Line Defenders выпусціла майкі з выявай 11 змагароў за правы чалавека з розных краін, у тым ліку, Алеся Бяляцкага і Алега Волчака з Беларусі. У камандзе рэпрэсаваных праваабаронцаў прадстаўлены таксама актывісты з Азербайджана, Казахстана, Украіны, Ізраіля, Турцыі, Кіпра і іншых дзяржаў, паведамляе сайт "Хартыі'97".



Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе мінулага года. Яго прызналі вінаватым у нібыта нявыплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на свае рахункі, выдаткоўваў на праваабарончую дзейнасць.
Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя аб банкаўскіх рахунках, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

24 мая суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў кіраўніка цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў) Алега Волчака да дзевяці сутак арышту за нецэнзурную лаянку па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Падставай для арышту, на думку праваабаронцаў, стаў крытычны артыкул аб незаконных арыштах актывістаў апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства