Сьвятлану Мацкевіч аштрафавалі за спробу патрапіць на прыём да мэра
https://spring96.org/be/news/5321
2006
2006-10-30T10:00:00+0200
2006-10-30T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жонка палітоляга Уладзіміра Мацкевіча, які галадала ў падтрымку царквы "Новае жыцьцё", Сьвятлана Мацкевіч прысуджаная судом Маскоўскага раёна Менска да выплаты штрафу ў памеры 5 базавых велічынь (155 тысяч беларускіх рублёў). Жанчыну абвінавацілі ў непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.
Нагадаем, што сваякі галадоўнікаў паспрабавалі дамагчыся прыёму ў мэра Менску Міхаіла Паўлава, каб высьвятліць, калі вырашыцца пытаньне з будынкам царквы "Новае жыцьцё". Ахова груба выціснула людзей з будынка, а жонку палітоляга Уладзіміра Мацкевіча затрымалі супрацоўнікі міліцыі, толькі за тое, што яна папрасіла іх прадставіцца і прад`явіць пасьведчаньні.