viasna on patreon

У Брэсце змагаюцца за захванне гістарычнай спадчыны

2012 2012-06-13T10:06:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turchaniak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк

Мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк звярнуўся да дэпутатаў Брэсцкага абласнога савета з просьбай адмяніць рашэнне аблвыканкама аб будаўніцтве адміністрацыйна-гасцінічнага комплексу на месцы гістарычных будынкаў.

Размова ідзе пра рашэнне ад 13 чэрвеня мінулага года, на падставе якога была заключаная інвестыцыйная дамова з фірмай “МФБ Дэвелапмент” аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта “Адміністрацыйна-гасцінічны комплекс па вуліцы Савецкай у г.Брэсце”. Праект прадугледжвае знос будынкаў №43 і №45 на гэтай вуліцы, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
На думку Турчаняка, згаданае рашэнне было прынята са шматлікімі парушэннямі. У прыватнасці, грамадзяне былі пазбаўлены права на выказванне свайго меркавання, не праводзілася грамадскае абмеркаванне праекту, тым больш, што справа тычыцца рэканструкцыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Жыхары дамоў №43 і №45 па вуліцы Савецкай у Брэсце былі выселеныя яшчэ некалькі гадоў таму, але працягваюць змагацца за сваю ўласнасць. Акрамя таго, супраць будаўніцтва гатэлю выступаюць жыхары суседніх дамоў, якія накіравалі калектыўны зварот да міністраў культуры, ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва. У сваім звароце яны выказалі нязгоду з будаўніцтвам у такім выглядзе адміністрацыйна-гасцінічнага комплексу ў гістарычнай частцы Брэста.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства