viasna on patreon

У Гародні зноў запрацаваў судовы канвеер

2012 2012-06-06T12:22:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-piket-paliaki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У горадзе над Нёманам 6 чэрвеня пачаліся суды над затрыманымі журналістамі і грамадскімі актывістамі непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў. Першай была асуджана журналістка Гражына Шалкевіч – сумнавядомая суддзя Наталля Козел аштрафавала яе на 50 базавых велічынь (на сёння гэта 5 мільёнаў рублеў) за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Сёння разглядаюцца справы яшчэ 7 чалавек, у тым ліку грамадскага актывіста Эдварда Дмухоўскага і журналісткі-аператаркі Юліі Каляды.

Нагадаем, што яшчэ 1 чэрвеня ў горадзе каля аблвыканкаму было затрымана больш 20 чалавек за ўдзел у акцыі ў абарону польскамоўных класаў у сярэдняй школе №36. Ігара Банцара асудзілі ў той жа дзень да 13 сутак адміністрацыйнага арышту, суды над іншымі мусілі пачацца 4 чэрвеня, але былі перанесены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства