viasna on patreon

У Гомелі збор подпісаў прыраўнялі да масавага мерапрыемства?

2012 2012-06-04T17:07:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uletka-antualkagol-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гамяльчанка Наталля Крывашэй 4 чэрвеня збірала подпісы ў межах кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць» - за змяненне заканадаўства ў галіне гандлю алкаголем і прыняцце тэрміновых мер па прадухіленню татальнай алкагалізацыі насельніцтва. Подпісы дзяўчына збірала ў цэнтральным парку каля праваслаўнага сабору Пятра і Паўла. «Да мяне падышоў невядомы мужчына ў цывільным, прыстойна апрануты і па выглядзе нейкі чыноўнік. Ён пачаў мне пагражаць – маўляў, тут нельга збіраць подпісы, бо зараз, па яго словах, збор подпісаў прыраўнялі да пікету, і я буду мець праблемы. Ён дадаў, што я павінна была атрымаць дазвол на збор подпісаў у ідэалагічным аддзеле гарвыканкаму і ўзгадніць дазвол з адміністрацыяй парку», - пракаментавала Наталля Крывашэй. Яна прасіла невядомага прадставіцца, але той адмовіўся і хутка пайшоў.

Яна лічыць такія забароны абсурднымі і не адпавядаючымі закону, але вырашыла змяніць «месца дыслакацыі», каб сапраўды не трапіць у пастарунак.

Дарэчы, актывісты кампаніі «Хопіць піць – трэба жыць!» ужо мелі праблемы з міліцыяй, калі распаўсюджвалі антыалкагольныя ўлёткі каля ўнівермага «Гомель», іх забралі ў РАУС, але адпусцілі без складання пратаколу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства