У Пінску будзе свой АМАП
Як паведамляе сайт, у Пінску пачалі фармаваць атрад АМАПу.
Аддзел унутраных спраў Пінскага гарвыканкама абвесціў конкурсны набор кандыдатаў на службу ў атрад патрульна-паставой службы (ППС) і атрад міліцыі асобага прызначэння (АМАП), які пачалі фармаваць у сталіцы Палесся. Кіраўніцтва пінскай міліцыі абяцае добры заробак, а пасля 5 гадоў выслугі -- льготны крэдыт на пабудову жылля.
Як вядома, раней для забяспячэння бяспекі пры правядзенні нейкіх важных мерапрыемстваў у Пінск прывозілі амапаўцаў з Брэста. Чым выклікана неабходнасць фрамавання спецаддзелу міліцыі, невядома. У горадзе няма аніякіх масавых забурэнняў і разгулу вулічнай злачыннасці. Пінчукі мяркуюць, што такім чынам улады рыхтуюцца да набліжаючыхся выбараў.
На фота : Брэсцкі АМАП каля гарадскога дому культуры ў Пінску.