Сябра Партыi БНФ Яраслаў Берніковіч даваў тлумачэньнi ў пракуратуры
Позву да раённага пракурора сябар Партыi БНФ Яраслаў Берніковіч атрымаў неўзабаве пасьля таго, як на гарадзкiм рынку ды ў іншых людных месцах райцэнтра зьявiлiся ўлёткi пра мясцовыя выбары, паведаміла Радыё Свабода.
У пракуратуры са спадара Бернiковiча ўзялi тлумачэньнi наконт таго, як улёткi апынулiся на слупах. А таксама адносна iхнага зьместу, якi быў наступны: “У студзені адбудуцца выбары ў мясцовыя саветы. На самой справе ніякіх выбараў ня будзе, будзе хіба пародыя на іх. Ніхто нават не зьбіраецца лічыць галасы. Але! Гэтыя выбары – рэальны шанец данесьці людзям інфармацыю!”
Напрыканцы абвесткі быў пададзены тэлефонны нумар Яраслава Бернiковiча – ён прапаноўваў усiм неабыякавым глыбачанам кантактаваць з ім, каб аб'яднацца дзеля працы на незалежных кандыдатаў. Гэтыя прыватныя зьвесткi й сталася падставай для выклiку ў пракуратуру.
Раённы пракурор спадар Сеўрукоў зазначыў, што размова са спадаром Бернiковiчам наконт улётак яшчэ ня скончаная, бо ў пракуратуры ёсьць два рапарты ад супрацоунiкаў мiлiцыi i некалькi сарваных у горадзе ўлётак. На думку раённага пракурора, гэтыя матэрыялы могуць стацца падставаю для адмiнiстрацыйнай або нават крымiнальнай справы супраць мясцовага актывiста.