Сёньня суд разглядае заяву дэпутата Алеся Чыгіра
https://spring96.org/be/news/5275
2006
2006-10-20T10:00:00+0300
2006-10-20T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, 20 кастрычніка, у Бабруйскім судзе пачаўся разгляд заявы дэпутата гарадзкога Савету Алеся Чыгіра аб аднаўленьні на працы.
У інтэрвію для Радыё Свабода заяўнік паведаміў, што ён ня згодны з прычынамі яго звальненьня і ў адпаведнасьці з артыкулам 24 Закона аб статусе дэпутата мясцовага Савету патрабуе ад гарадзкога аддзелу аднаўленьня на працы ў якасьці школьнага настаўніка гісторыі.
Чыгір быў звольнены з-за заканчэньня тэрміну кантракту.
Зараз у судзе абвешчаны перапынак. Рашэньне чакаецца каля 13 гадзінаў.