viasna on patreon

Сёньня  два гады, як загінула журналістка Вераніка Чаркасава

2006 2006-10-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два гады таму загінула журналістка не залежнай газэты “Салідарнасьць” Вераніка Чаркасава. 20 кастрычніка 2004 года яна была забітая ў сваёй кватэры ў Менску. Забойца зрабіў больш за 40 удараў нажом. Крымінальная справа дагэтуль застаецца нераскрытай, злачынца ня знойдзены.

У канцы сьнежня 2005 года кіраўнік сьледчага адзьдзела па асабліва важных справах пракуратуры Менску Сяргей Іваноў паведаміў, што папярэдняе рассьледаваньне справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай прыпынена "ў сувязі з невыяўленьнем асобы, якая падлягае прыцягненьню да адказнасьці ў якасьці абвінавачанай".

Журналістка пісала на тэмы грамадзкага жыцьця, а таксама праводзіла журналісцкія расследаваньні, якія тычыліся крыміналу і палітыкі. Вераніка сьмела выказвала сваю думку, знаходзіла неабходную інфармацыю, не баялася крытыкаваць.

Журналісцкая супольнасьць лічыць, што забойства Чаркасавай магло быць зьвязана з яе прафэсійнай дзейнасьцю, сьледзтва улічвала толькі бытавую вэрсію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства