viasna on patreon

Міліцыянт зламаў нос баранавіцкаму актывісту

2006 2006-10-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

    16 кастрычніка ў Баранавічах падчас акцыі салідарнасьці адным зь міліцыянтаў быў жорстка зьбіты моладзевы актывіст Зьміцер Палойка. У яго бяз опісу канфіскавалі фотаапарат, на які ён здымаў акцыю, гаманец зь 50 тыс. рублёў і некаторыя асабістыя рэчы.

Палойка прабыў у пастарунку цэлую ноч, а раніцай наступнага дня на адміністратыўным судзе атывіста абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам, махаў рукамі ў публічным месцы і зладзіў бойку зь міліцыянтамі. Палойку быў вынесены прысуд – штраф у памеры 155 тыс. рублёў. Ніякай мэдычнай дапамогі хлопцу не аказвалася. Асабістыя рэчы яму таксама не вярнулі.

18 кастрычніка судмэдэкспэртыза паказала, што ў Зьміцера Палойкі – пералом носу са зьмяшчэньнем косьці.

З дапамогай праваабаронца Сяргея Гоўшы ў пракуратуру падрыхтаваная скарга. На думку спадара Гоўшы, скаргу павінны задаволіць і ўзбудзіць крымінальную справу па факце жорсткага зьбіцьця Палойкі міліцыянтам.

Нагадаем, што Зьміцер Палойка ўжо быў арыштаваны ў Баранавічах падчас сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі і ў час штурму намётавага мястэчка ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства