viasna on patreon

У Гомелі адмовілі ў арэндзе залі для паказу фільма пра сталінскія рэпрэсіі

2012 2012-05-16T18:15:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар па стварэнні партыі БХД па Гомелі Кастусь Жукоўскі

Каардынатар па стварэнні партыі БХД па Гомелі Кастусь Жукоўскі

Адміністрацыя гатэля «Турыст» раптоўна «перадумала» і адмовіла грамадскаму актывісту Кастусю Жукоўскаму ў арэндзе канферэнц-залі для правядзення прэзентацыі фільма «Лінія Сталіна – Гомельскі рэгіён».

«Учора я заключыў дамову з «Турыстам» на арэнду канферэнц-залі, заплаціў грошы, і ўсе было добра, адміністрацыя дала згоду. Але сёння раніцай на прэм'еру фільма я запрасіў афіцыйна – праз лісты і электронную скрынку - супрацоўнікаў КДБ, ідэалагічнай вертыкалі і актывістаў БРСМ, каб арганізаваць грамадскую дыскусію аб ролі Сталіна ў беларускай гісторыі. І вось мне патэлефанавалі з гатэля, і паведамілі, што яны адмаўляюцца прадставіць залю ў арэнду, бо ў іх раптоўна пачаўся там рамонт, пра які ўчора не было размовы. І мне прапанавалі забраць дамову і грошы», - пракаментаваў Жукоўскі.

Актывіст лічыць, што “ўлады – спадкаемцы сталінскага рэжыму, яны працягваюць тую лінію рэпрэсій іншадумства, якую распачаў Сталін, хоць не ў такім крыважэрным варыянце. Улады адмаўляюць факт сталінскіх рэпрэсій, але у іх няма аргументаў супраць гэтага, таму яны супраць нават абмеркавання дадзенай тэмы».

Дакументальны фільм «Лінія Сталіна» быў зняты актывістамі кааліцыі «Наша альтэрнатыва». Стужка – гэта паказанні сведкаў сталінскіх рэпрэсій, якія страцілі ў тыя часы сваякоў, родных і сяброў, расповеды пра месцы масавых расстрэлаў грамадзян. Актывісты зладзілі экспедыцыю ў розныя куткі Гомельскай вобласці, каб сабраць цікавы матэрыял.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства