viasna on patreon

Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку

2012 2012-05-14T09:16:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ Сяргей Каваленка ізноў абвясціў галадоўку супраць незаконнага прысуду. Зараз ён патрабуе, апроч перагляду ягонай справы, вызвалення ўсіх палітычных вязняў і свабоду нацыянальнай сімволіцы.

Сяргей змешчаны ў той жа ізалятар ў Віцебску, дзе ў снежні адносна яго чынілі правакацыі. Расказвае жонка актывіста Алена Каваленка:

- Сяргей аднавіў галадоўку 8-га траўня, калі быў змешчаны ў СІЗА-2 Віцебска. Апошні раз ён еў, як мне стала вядома, у цягніку, калі яго этапавалі. Аднавіў, я думаю, таму, што так і не была аказаная кваліфікаваная медыцынская дапамога. Апошні сродак абароны сваёй невінаватасці і годнасці – гэта галадоўка. Яму не пакінулі іншых шанцаў.

Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зняволення за парушэнне хатняй «хіміі», якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску. З сярэдзіны снежня да канца сакавіка з перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, за час якой схуднеў амаль да 50 кілаграмаў вагі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства