Маладафронтаўцаў аштрафавалі за Леніна
https://spring96.org/be/news/52376
2012
2012-05-11T09:19:13+0300
2012-05-11T09:19:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Маскоўскага раёна Мінска задаволіў пазоў чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі Мікалая Юшчанкі і Мікалая Валовіча супраць актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Міхася Мускага, Рамана Васільева і Паўла Сяргея.
З іх пастаноўлена спагнаць 1 мільён 897 тысяч рублёў матэрыяльнай і маральнай кампенсацыі за яйкі, кінутыя ў помнік Леніну 7 лістапада 2011 года.
Камуністы Мікалай Юшчанка і Мікалай Валовіч патрабавалі 2 мільёны матэрыяльнай кампенсацыі за адзенне, нібыта запэцканае разбітымі аб помнік яйкамі, а таксама па 2,5 мільёна рублёў за маральныя пакуты.