viasna on patreon

Іван Крук ня будзе вызвалены датэрмінова

2006 2006-10-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні судовага паседжаньня, на якім разглядалася пытаньне пра датэрміновае вызваленьне, супрацоўнікі турмы знайшлі ў камэры “забаронены прадмет”. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла жонка апазыцыянэра Вольга Крук са спасылкай на ліст ад мужа. Іван Крук не ўдакладніў, што ў яго знайшлі, але паведаміў, што менавіта гэта стала прычынай адмовы ў датэрміновым вызваленьні. Вольга Крук не выключае, што “забаронены прадмет” яе мужу падкінулі.

Былы актывіст выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча ў Астраўцы (Гарадзенская вобласьць) Іван Крук быў асуджаны за супраціў міліцыі на 6 месяцаў арышту. Тэрмін зьняволеньня сканчваецца ў студзені 2007 года. Іван Крук адбывае пакараньне ў Глыбоцкай турме Віцебскай вобласьці. Дамоў Іван Крук пісаў, што знаходзіцца ў перанаселенай камэры і пакутуе ад таго, што ўсе сукамэрнікі паляць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства