11 траўня – яшчэ адна спроба асудзіць Ігара Трухановіча
Анархіста Ігара Трухановіча,затрыманага на канцэрце ў ДК МТЗ 24 сакавіка, судзяць паўтары месяцы. Працяг разгляду адміністратыўнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Менска прызначаны на 11 траўня. Пачатак у 11 гадзін.
У дачыненні да Ігара Трухановіча быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства), у якім пазначана, што ён знаходзячыся 24 сакавіка ў 22.30 па адрасе РУУС Цэнтральнага раёна, нібыта груба парушаў грамадскі парадак.
Суд па адміністратыўнай справе ў дачыненьні да Ігара
Трухановіча распачаўся яшчэ 11 красавіка, аднак суддзя Ткачова прыняла рашэньне ад пераносе
разгляду адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча на 23 красавіка з-за адсутнасьці
сведак з боку абвінавачваньня. Затым суд
быў яшчэ раз перанесены.
Пасля затрыманьня 24 сакавіка Трухановіча шпіталізавалі ў бальніцу хуткай дапамогі, дзе
яму быў пастаўлены дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені
цяжкасьці, і сатрасеньне галаўнога мозгу. Па факце збіцьця РУУС Цэнтральнага
раёна была пададзеная скарга. У заяве ўказана, што Трухановіча ўдарылі падчас
затрыманьня ў ДК МТЗ, а таксама збівалі ў РУУС Цэнтральнага раёна.
Нагадаем, што 24 сакавіка міліцыя затрымала больш за 100 наведвальнікаў
канцэрту ў падтрымку ініцыятывы "Ежа замест бомбаў". Большасьць з іх
былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў пасля дачы тлумачэньняў, узяцця
адбіткаў пальцаў, фота- і відэаздымак.