Хапун у памяшканьні «Свабоднага тэатру» (дадаецца)
У памяшканьні «Свабоднага тэатру» ў Менску 30 сакавіка ўвечары меў адбыцца паказ фільма "Апошні дыктатар Еўропы", аднак гэтаму груба перашкодзілі супрацоўнікі амапу. Як толькі сабраліся людзі – былі затрыманыя прыкладна два дзесяткі чалавек.
Іх усіх адвезлі ў РУУС Савецкага раёна Менска, дзе яны знаходзяцца амаль дзве гадзіны. Ці складаюцца нейкія пратаколы – пакуль невядома. У некаторых бяруць адбіткі пальцаў.
Прыкладна ў 22-10 усіх 19 затрыманых адпусцілі з РУУСа. Стала вядома, што непаўнагадовых Тацяну Карневіч і Юлю Калодкіну пры допыце зняважліва абражала супрацоўніца міліцыі Цырко.
Таксама міліцыянты праверылі ноўтбук у журналісткі Вікторыіі Колчынай, выдалілі з яго некалькі файлаў і змяніўшы пароль, вярнулі ўладальніцы. Аператар Краўчук паведаміў, што з ягонай камеры зьнікла флэш- карта памяці.