У актывіста з Бярозаўкі міліцыя шукала друкавальную тэхніку
https://spring96.org/be/news/52067
2012
2012-04-30T10:01:36+0300
2012-04-30T10:01:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-kvatera.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Гарадзеншчыне рэзкі прыход цяпла супаў па часе з “абвастрэннем” сілавых структураў у паляванні на друкаваныя выданні. Канфіскацыя ў бярозаўскіх актывістаў 800 асобнікаў газеты “Новы час” мела свой працяг. 28 красавіка прыблізна а палове пятай дня дахаты да грамадскага актывіста Сяргея Трафімчыка заявіліся міліцыянты з пастановай пракуратуры на агляд памяшкання. Яны шукалі друкавальную тэхніку. Самога Трафімчыка ў гэты час дома не было. У прысутнасці сведак міліцыянты склалі пратакол, што па месцы жыхарства Трафімчыка друкавальна-памнажальнай тэхнікі не выяўлена і з тым зышлі.