viasna on patreon

Мікалай Уласевіч патрабуе дакументы па факце ператрусу

2012 2012-04-30T09:47:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадскі актывіст з Варнянаў Мікалай Уласевіч працягвае дамагацца ад мясцовай улады законнасці. Напярэдадні ён разам з іншым астравецкім праваабаронцам Іванам Круком накіравалі адмысловую заяву Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь, а 28 красавіка Уласевіч наведаў начальніка Астравецкай міліцыі. Актывіст патрабаваў дакументаў па факце ператрусу 26 красавіка ў яго доме. Сам Мікалай Уласевіч у той дзень быў на “Чарнобыльскім шляху” у Мінску. Агляд у доме на прадмет пошуку друкаванай  прадукцыі праводзілі ў прысутнасці жонкі актывіста. У выніку да канца невядома, што забралі прадстаўнікі міліцыі і, магчыма, спецслужбаў.

Начальнік раённай міліцыі паказаў Уласевічу толькі пастанову на правядзенне ў хаце агляду. Іншых папераў у яго, праўдападобна, і не было. У такой сітуацыі Мікалай Уласевіч напісаў скаргу пракурору Астравецкага раёну. Актывіст перакананы, што ніякіх законных падстаў праводзіць ператрус у яго доме не было, а такія дзеянні сілавых структураў ёсць палітычным пераследам за яго актыўную дзейнасць у грамадскай ініцыятыве “Астравецкая атамная – гэта злачынства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства