viasna on patreon

У Оршы распачаты збор звестак пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

2012 2012-04-30T08:31:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stalin.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Звяз" шукае родзічаў людзей, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій і могуць распавесці пра жыццё сваіх родных.

Расстрэлы і пахаванне ахвяраў у 30-я гады адбываліся пад Оршай ва ўрочышчы Кабыляцкая Гара. Паводле краязнаўцаў, на тым месцы, якое яшчэ называюць аршанскімі Курапатамі,  знаходзяцца парэшткі да 5000 чалавек, але дакладных звестак не існуе, бо паўнавартасныя даследванні на той тэрыторыі ніколі не праводзіліся. У пачатку 90-х гадоў аршанскімі ўладамі на месцы масавых расстрэлаў быў усталяваны помнік, які, на жаль, да гэтае пары не пастаўлены пад ахову.

Па выніках збору гісторыяў "Звяз" плануе выдаць спецыяльны бюлетэнь  з апісаннем найбольш тыповых лёсаў рэпрэсаваных, які плануецца шырока прэзентаваць грамадскасці. Акрамя таго, актывісты “Звяза” распачалі збор подпісаў жыхароў Оршы і Аршанскага раёна са зваротам да ўладаў распачаць працэс па ўнясенню помніка на Кабыляцкай Гары ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства