viasna on patreon

Начальнік Мазырскай міліцыі забараняў праваабаронцу здымаць афіцыйны мітынг-рэквіем

2012 2012-04-27T08:35:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zieliapun-charnobyl2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун пад час ускладання кветак ля капліцы

Уладзімір Целяпун пад час ускладання кветак ля капліцы

26 красавіка ў Мазыры ля капліцы памяці Ахвярам Чарнобыльскай катастрофы адбыўся штогадовы мітынг-рэквіем.

Абвестак аб мерапрыемстве на сайтах райвыканкама і раённай газеты “Жыццё Палесся” заўважана не было.  Аднак усё адбылося як заўжды – прывялі дзяцей, па разнарадцы запрошаны актывісты ветэранскіх арганізацыяў і іншых установаў. Выступілі -  ад кіраўнікоў горада старшыня Мазырскага райсавета Сяргей Гвоздзь, ад праваслаўнай Царквы Ўладыка Стэфан, епіскап Тураўскі і Мазырскі (чамусьці ад іншых канфесіяў перасталі запрашаць), ад ліквідатараў аварыі на ЧАЭС заўсёды выступае былы кіраўнік Мазырскага МЧС Анатоль Гапоненка.

Адбыліся і непрыемныя моманты ў працэсе правядзення гэтай жалобнай цырымоніі.

З аднаго боку пляцоўкі быў выстаўлены ланцуг з дзяцей кадэтскага класа адной з гімназіяў горада. Апранутыя ў чорную уніформу, зашпіленыя на ўсе гузікі дзеці 10-12 гадоў павінны былі прастаяць па камандзе “Смірна!” увесь час цырымоніі. А гэта каля 2-х гадзінаў. І пад час доўгіх прамоў чынавенства, некаторыя з дзетак (5-6 чалавек) пачалі страчваць прытомнасць. Асабліва пацярпеў адзін з хлапчукоў, так і ўпаў тварам на асфальт, разбіўшы ў кроў сківіцу.

Каго з дзяцей забрала хуткая дапамога, каго адвялі ў дзіцячую музычную школу, якая месцілася побач і там аказалі дапамогу.

Не ўтрымаўся і начальнік Мазырскага РАУС Пятро Зыкун. Пасля ускладання кветак да капліцы ён падыйшоў да праваабаронцы, ліквідатара Ўладзіміра Целяпуна і зрабіў заўвагу каб ён не рабіў здымкаў сваім фотаапаратам і не круціў па баках галавой, нібыта наважыўся на нешта кепскае … Але што дрэннага сваімі дзеяннямі  рабіў У. Целяпун, фатаграфуючы калегаў-ліквідатараў, якіх штогод становіцца ўсё меней, начальнік РАУС так дакладна і не патлумачыў… А настрой ліквідатару ў гэты дзень агульнага смутку – сапсаваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства