viasna on patreon

Сябры КХП БНФ з Віцебску Уладзімір Плешчанка і Аляксандр Салаўян атрымалі штрафы ў 150 базавых адзінак за зьбіраньне подпісаў супраць дамовы пра стварэньне саюзнай дзяржавы.

2003 2003-06-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, судзьдзя Чыгуначнага раённага суду Варатынская прысудзіла Ўладзімеру Плешчанку ды Аляксандру Салаўяну грашовыя штрафы – па 150 базавых велічыняў кожнаму. У пераліку на беларускія грошы такі штраф складае больш за 2 мільёны рублёў.

Віцебскія сябры КХП БНФ пакараныя за тое, што зьбіралі каля “Сіняга дому” подпісы ў падтрымку ініцыятывы свайго аднапартыйца Сяргея Папкова, які падаў у суд заяву пра незаконнасьць Дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы, заключанай 8 сьнежня 1999 году Аляксандрам Лукашэнкам і Барысам Ельцыным.

Цягам мінулага тыдзеня супраць гэтае дамовы падпісаліся некалькі дзясяткаў віцяблянаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства