Наста Шулейка выйдзе на волю 30 красавіка
https://spring96.org/be/news/51996
2012
2012-04-26T17:06:35+0300
2012-04-26T17:06:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/shuleika.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Толькі сёння высветліліся падрабязнасці затрымання і арышту грамадскай актывісткі Насты Шулейкі, якое адбылося 20 красавіка.
Яе пільнаваў каля ўласнага дому невядомы ў цывільным. Калі той знік з-пад вокнаў актывісткі, Наста Шулейка вырашыла выйсці з дому ў краму. Калі актывістка выходзіла з крамы, яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ).
Разгляд справы Насты Шулейкі адбыўся ў суботу 21 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Суддзя Тацяна Мотыль прысудзіла ёй 10 сутак арышту. Такім чынам, на волю актывістка выйдзе ў панядзелак 30 красавіка ў 17:30.