viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд ацэніць законнасць дзеянняў суддзі

2012 2012-04-26T13:43:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус атрымаў судовую позву, у якой паведамляецца, што Брэсцкі абласны суд 15 мая разгледзіць яго скаргу на суддзю Баранавіцкага гарадскога суда Т.Ю.Жукаву. Раней мы паведамлялі, што суддзя Таццяна Жукава адмовілася разглядаць скаргу, у якой Мікалай Чарнавус прасіў гарадскі суд адмяніць вынікі “выбараў” Рады на Баранавіцкім каапрынку, якія прайшлі з парушэннем заканадаўства. Суддзя Жукава адмовіла ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з тым, што Мікалай Чарнавус з’яўляецца прадпрымальнікам, і пісьмова прапанавала заяўніку звяртацца ў Брэсцкі абласны гаспадарчы суд. Аднак і гаспадарчы суд не стаў разглядаць праблему выбараў на Цэнтральным кірмашы Баранавічаў. Пасля гэтага Мікалай Чарнавус 11 красавіка накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд з просьбай адмяніць вызначэнне Баранавіцкага суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства