Слонімцы усю суботу былі без вады
https://spring96.org/be/news/51861
2012
2012-04-22T11:22:08+0300
2012-04-22T11:22:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/slon-bez-vady.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чаму ў кранах кватэр самых крупных мікрараёнаў Слоніма ў суботу, 21 красавіка, знікла вады — ніхто са слонімцаў не ведае, бо загадзя іх ніхто не папярэдзіў, а на тэлефонныя званкі людзей ў Слонімскі вадаканал і мясцовы райвыканкам — не адказвалі. Сотні слонімцаў цэлы дзень па некалькі гадзін стаялі ў вялікіх чэргах каля крыніцы паміж мікраёнамі Энка і Брэсцкай вуліцай. У магазінах за дзень скупілі ўсю пітную вады.
Калі людзі пачалі выходзіць са сваіх кватэр і выказваць абурэнні, па горадзе бачны былі вадавазы. Але не да ўсіх дамоў была падвезена вада. У 22 гадзіны гараджане па-ранейшаму заставаліся без пітной вады.