viasna on patreon

Рэгіянальныя актывісты просяць палітыкаў Еўрасаюзу паспрыяць вызваленню Мікалая Статкевіча

2012 2012-04-22T11:17:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры ініцыятыўнай групы па змяненні выбарчага заканадаўства, створанай былым кандыдатам у прэзідэнты Дзмітрыем Вусам, і давераныя асобы  былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча накіравалі зварот да Вярхоўнага прадстаўніка па знешніх справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і да Еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфана Фюле.
У звароце гаворыцца, што «ў турме гвалтоўна ўтрымліваюцца экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Мікалай Статкевіч і іншыя палітзняволеныя. Іх жыццё ў небяспецы, у дачыненні да іх ужываюцца катаванні», і што «ніякія праекты і перамовы з боку ЭС немагчымыя, пакуль грамадзянін Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу і трымае закладнікаў».
Таму аўтары звароту просяць, каб Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле «безумоўна настойвалі на вызваленні Мікалая Статкевіча і ўсіх палітзняволеных і іх поўнай рэабілітацыі».
Заяву падпісалі экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Вус, а таксама актывісты з Віцебску Воршы, Наваполацку і Магілева --  былыя давераныя асобы спадара Вуса падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Алена Фаміна, Уладзімер Катрыч, Аляксандар Ірхо, Яўген Парчынскі, Уладзімер Каўганаў, і давераныя асобы Мікалая Статкевіча -- Аляксей Гаўруцікаў, Юры Захаранка, Віктар Чайкоўскі, праваабаронца Уладзімір Бераснёў, сябра «Еўрапейскай Беларусі» Канстанцін Азарушкін.
Былы кандыдат на прэзідэнцкую пасаду Мікола Статкевіч затрыманы 19 снежня 2010 г. пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Суддзя Ленінскага суду Мінску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства