viasna on patreon

Затрымалі Насту Шулейку

2012 2012-04-22T07:13:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Увечары 20 красавіка ў Менску была затрыманая і асуджаная актывістка грамадзянскай кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Наста Шулейка. Пра гэта паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, актывістка адбывае адміністрацыйны арышт у турме на Акрэсьціна. За што затрымалі і асудзілі Насту Шулейку пакуль невядома. Яе тэлефон не адказвае.

Раней, 11 красавіка, Наста Шулейка была затрыманая ў Менску за некалькі хвілін да пачатку цырымоніі адкрыцьця памятнага знаку ахвярам тэракту ў мэтро. Суд Ленінскага раёну аштрафаваў актывістку на 2 мільёны рублёў, абавінаваціўшы ў хуліганстве. 21 красавіка а 18-й гадзіне сябры зьбіраюцца перадаць перадачу для Насты на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства