viasna on patreon

Стан здароўя Сяргея Каваленкі надалей цяжкі

2012 2012-04-19T17:18:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння Алена Каваленка, жонка палітвязня Сяргея Каваленкі сустрэлася з мужам у псіхіятрычным шпіталі ў Мінску.

Яна пацвердзіла, што муж выходзіць з галадоўкі, выглядае трохі лепш, аднак у яго пашкоджаныя ўнутраныя органы, у прыватнасці ныркі і яна баяіцца, што з адносна добрых умоваў у шпіталі мужа могуць хутка вярнуць у калонію.

-- Настрой у яго палепшыўся, ён есць, але праблемы са здароўем у яго канешне застаюцца. Ён мае з ныркамі праблемы. Яшчэ я дазналася пра іншыя здзекі і катаванні, якія адбываліся ў калоніі “Віцьба-3”. Там не давалі яму наўмысна спаць, прывязаным трымалі, устаўлялі катэтары, так што зрабілі запаленне нырак. Нам толькі 20 хвілін далі паразмаўляць, вельмі мала.

Па словах Алены Каваленкі, яна рада, што муж спыніў галадоўку, аднак хвалюецца за стан ягонага здароўя. У яе таксама няма спадзяванняў на хуткае вызваленне мужа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства