viasna on patreon

Алесь Бяляцкі стаў афіцыйным кандыдатам на Нобеля

2012 2012-04-19T15:40:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nobel_forum.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нобелеўскі камітэт прыняў кандыдатуру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прэмію міру. Пра гэта Польскаму агенцтву друку распавёў старшыня камісіі па замежных справах Сейму Польшчы Анджэй Галіцкі і дырэктар фонду "Свабода й дэмакратыя" Томаш Пісуля, паведамляе сайт "Польскага радыё для замежжа" .

Заява аб рэгістрацыі Алеся Бяляцкага ў кандыдаты была дасланая напрыканцы студзеня. Пад ёй падпісаліся польскія парламентары. Ідэю падтрымалі дэпутаты з Рады Эўропы.

Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна", адбывае прысуд 4,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. У лістападзе мінулага году суд прызнаў яго вінаватым у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Грошы, якія Бяляцкі атрымаліваў на замежныя рахункі, прызначаліся на дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства