viasna on patreon

У Магілёве следчы камітэт адмовіўся прыцягваць да адказнасці міліцыянтаў

2012 2012-04-19T15:18:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёвец Максім Алямоўскі спрабаваў прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі Гардзея, Гарбачова, Арэхава і Логвінава за тое, што яны сфабрыкавалі абавязальніцтва аб праходжанні ім дакталаскапіі і ўжылі ў дачыненні да яго Пастанову МУС №68, якая не датычыцца ваеннаабавязаных.

У Пастанове аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за подпісам следчага Ленінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь старэйшага лейтэнанта Рожынай гаворыцца, што ў дзеяннях гэтых міліцыянтаў адсутнічаў склад злачынства.

Аднак у адказе ад следчага ні слова не сказана аб падробцы абавязальніцтва і аб тым, што прыменена пастанова да Максіма Алямоўскага, якая не датычыцца ваеннаабавязаных.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што некалькі тыдняў назад Максім Алямоўскі з адпаведнай скаргай звярнуўся ў пракуратуру Ленінскага раёна Магілёва, якая накіравала гэтую скаргу ва ўпраўленне ўласнай бяспекі УУС і ў раённы следчы камітэт.

“Раней такі ж самы адказ аб адмове прыцягнуць да адказнасці ўзгаданых міліцыянтаў прыйшоў з міліцыі. Там пункты аб падробцы абавязальніцтва і неправамернага ўжывання Пастановы МУС №68 міліцыянтамі, а таксама інфармацыю аб тым, што дагэтуль Указ Лукашэнкі аб тым, што Міністэрства ўнутраных спраў па ўзгадненню з Міністэрствам абароны абавязаны выдаць Указ аб дакталаскапіраванні менавіта ваеннаабавязаных не выкананы”, - гаворыць Барыс Бухель.

Нагадаем, што Максім Алямоўскі адмовіўся праходзіць дакталаскапію па рэлігійных поглядах і таму што дагэтуль няма Пастановы, якая рэгулюе працэс праходжання дакталаскапіі менавіта для ваеннаабавязаных. Суддзя Ленінскага раёна Станіслаў Шандаровіч адправіў ягоную справу на дапрацоўку яшчэ ў канцы лютага, аднак з пастановы следчага камітэта стала вядома, што справа назад накіравана ў суд 12 сакавіка, хаця 3 красавіка следчая Рожына скардзілася Алямоўскаму і Бухелю, што не можа нідзе знайсці матэрыялы справы – іх няма ні ў судзе, ні ў міліцыі.

Аб тым, што абавязальніцтва не адпавядае стандартнаму ўзору Пастановы №68 Максім Алямоўскі даведаўся ў судзе падчас азнаямлення з матэрыяламі справы. Абавязальніцтва мела форму, прызначаную для тых, хто ўладкоўваецца на працу, дзе абавязковай умовай з’яўляецца праходжанне дакталаскапіі. У абавязальніцтве, якое адрознівалася ад арыгінала, прысутнічаў абзац аб адміністрацыйнай адказнасці і зменшаны тэрмін на праходжанне дакталаскапіі да 10 дзён замест аднаго месяца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства