viasna on patreon

У Гародні збіраюць подпісы за помнік Каліноўскаму

2012 2012-04-19T14:42:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalinouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні актывісты “Маладога Фронту” распачалі акцыю па зборы подпісаў за ўшанаванне паўстанцаў 1863 году і кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага. Зварот адрасаваны да старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Барыса Казялкова.

У наступным годзе грамадскасць адзначыць 150-ыя ўгодкі з часу нацыянальна-вызвольнага чыну. Актывісты прапаноўваюць кіраўніцтву ўсталяваць у горадзе над Нёманам помнік Каліноўскаму, а таксама мемарыяльную шыльду па вуліцы Савецкай-7, дзе спыняўся правадыр паўстанцаў. Ініцыятары збору подпісаў мяркуюць, што гістарычную памяць чалавека мусіць мець з дзяцінства.

Гэта ўжо не першая спроба грамадскасць ўшанаваць памяць нацыянальных герояў, якія змагаліся за незалежнасць роднай зямлі. У 2002 годзе актывісты асветніцкага грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі” складалі мясцовай уладзе аналагічныя прапановы. У гарвыканкам і гарсавет тады было пададзены 600 подпісаў грамадзян пад зваротам у ініцыятыве ўшанавання ў 2003 годзе нацыянальных святаў і дэмантажу помніка Леніну. Але ўсе чатыры прапановы тады былі ігнараваныя мясцовай “вертыкаллю”.

 

На фота: помнік Каліноўскаму ў Салечніках (цяпер Літва)

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства