viasna on patreon

Пракуратура даручыла скаргу разледзець самому парушальніку

2012 2012-04-17T12:28:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўская пракуратура адмовілася прыцягнуць да адказнасці абласны Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы. Замест таго, каб разгледзець факты бяздзейнасці Дэпартамента, пракуратура пераслала скаргу праваабаронцы Барыса Бухеля для разгляду ў сам Дэпартамент. Барыс Бухель адзначае, што з гэтай нагоды збіраецца пісаць скаргу ў Генеральную пракуратуру.

Нагадаем, што праваабаронца пісаў скаргу ў пракуратуру з нагоды непрыняцця мер Магілёўскім абласным Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы ў сувязі з выхадам паклёпніцкага сюжэта на тэлеканале “Беларусь-1” у дачыненні да былога рабочага-будаўніка “Прамжылбуда” Аляксея Паўлоўскага. У відэасюжэце, які цягам некалькіх тыдняў паказваўся па дзяржаўнаму тэлеканалу, былі зафіксаваны шматлікія парушэнні тэхнікі бяспекі.

Сярод відавочных парушэнняў – рабочыя і начальства знаходзяцца на будаўнічым аб’екце без касак, рабочага перавозяць у каўшы пагрузчыка, на вышыні рабочыя працуюць без страховачных паясоў, месцы дзе вядуцца высотныя працы без агароджаў. Будаўнічы раствор спускаецца на вяроўках, прывязаных да ручкі вядра.

“Магілёўская пракуратура не мела ніякага права перасылаць маю скаргу той арганізацыі, на якую я скардзіўся. Гэта парушэнне закона. Лічу, што такім чынам дзяржаўныя арганізацыі пакрываюць адна адну.

У сюжэце, які засняты аператарамі тэлеканала “Беларусь-1”, яўныя парушэнні тэхнікі бяспекі, а рэакцыі на гэта няма ніякай. Дзяржаўныя журналісты хацелі праз паклёпніцкі сюжэт на будаўніка Аляксея Паўлоўскага паказаць, што ён смуцьян, а інфармацыя пра яго ў інтэрнэце не адпавядае рэчаіснасці. Самі ж таго не заўважаючы, яны зрабілі выдатны сюжэт аб парушэннях тэхнікі бяспекі на будоўлі 174-кватэрнага жылога дома па вуліцы Габраўскай у Магілёве. Перакананы, што за зафіксаваныя парушэнні на гэтай будоўлі трэба прыцягваць да адказнасці кіраўніцтва “Прамжылбуда”, а за бяздзейнасць – Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства